Жаўтазель германскі
Жаўтазель германскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Жаўтазе́ль германскі[3], Колкая трава[4] (Genista germanica) — кветкавая расліна роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Невялікі куст вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. Кветкі жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах галінак у кароткія гронкі. Чашачка і лодачка апушаныя. Плод — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Поўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная і меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Прусакова Б. М. Жаўтазель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. - С. 279.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дрок германский — Genista germanica: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |